23 Сентября 2018

26 верасня ў Цэнтры сучасных мастацтваў ( вул. Някрасава, 3) адбудзецца свята казкі "Казачны джэм".

Казачны джэм – гэта падзея для ўсёй сям’і, якая перанясе дзетак і іх бацькоў у цудоўны свет казак. Маленькія гледачы змогуць пазнаёміцца з тэатрам, паслухаць цудоўныя казкі, жывую музыку і прыняць удзел у шматлікіх майстар-классах. Падзеі разлічаны як на самую малодшую (1-5 гадоў), так і на сярэднюю аўдыторыю (6-10 гадоў), а дарослыя ўбачаць якімі цікавымі сумеснымі забавамі можна захапіць сваіх дзетак.

У свяце прымуць удзел:
- праект "Бусы"
- тэатр "Люди и куклы"
- гурт "Горынь"
- лялечны тэатр "БуСемаПа"
-"Лямцавая батлейка" В.Фаміной
- хатні тэатр "Колейдоскоп"
- "Цыбулькавы тэатр"
- тэатр "Троллейбус в лесу "
- творчая майстэрня Ганны і Паўла Харланчук-Южаковых "Горад сяброў"
- тэатр лялек, святла і цені "Дом солнца"
- гурт «Lumiere Tales»
- гурт Vuraj
і многія іншыя.

Перад фестывалем будуць арганізаваны спецыяльныя мерапрыемствы як для прафесійных артыстаў і рэжысёраў, так і для бацькоў.
Больш падрабязна па спасылцы https://vk.com/event101362817

Частка сродкаў ад ўваходных білетаў пойдзе на будаўніцтва будынка для Беларускага дзіцячага хоспіса ў рамках дапамогі кампаніі velcom, якая з'яўляецца генеральным партнёрам сямейнага свята казкі.

У сувязі са спецыфікай мерапрыемства, каб усім было зручна і камфортна вядзецца папярэдні запіс на спекатклі.
Папярэдні запіс і даведкі па тэлефонах:
8-(029)-163-75-49 - Ганна
8-(029)-703-12-89 - Наталля

Да сустрэчы 26-га верасня на свяце казкі "КАЗАЧНЫ ДЖЭМ"!

Прочитано 5999 раз Последнее изменение Вторник, 15 сентября 2015 05:36
Другие материалы в этой категории: « КОНТРАБАС ДЛЯ МАЛЫШЕЙ НАСТОЛЬНЫЕ ИГРЫ 2,5+ »

Оставить комментарий

Поля, отмеченные * обязательны для заполнения. Использование HTML кодов в сообщении запрещено.